залупі́цца, ‑луплюся, ‑лупішся, ‑лупіцца; зак.
Разм.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адарваўшыся, завярнуцца, загнуцца. Скура каля ногця залупілася.
2. Агаліцца, падняўшы плацце, спадніцу; загаліцца.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загнуўшыся, падняцца ўгору. Плацце залупілася.
залупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., што.
Разм.
1. Адарваўшы, завярнуць, загнуць. Залупіць скуру на пальцы. Залупіць кару на дрэве.
2. Загнуўшы, падняць угору; загаліць (у 2 знач.). Залупіць спадніцу.
залу́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да залупіцца.
2. Зал. да залупліваць.
залу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да залупіць.
залупцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., каго.
Разм. Лупцуючы, давесці да страты прытомнасці або да смерці. Залупцаваць на допыце.
залу́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад залучыць.
залуча́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да залучаць.
залуча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да залучыць.
залучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак.
1. каго. Разм. Прыцягнуць да ўдзелу ў чым‑н.; перацягнуць на свой бок. Дзеду дужа хацелася залучыць да сябе такога спрытнага чалавека, як Марка Балук. Колас.
2. да каго. Абл. Зайсці, заехаць мімаходам. — Мне чамусьці скрозь здавалася, што вы як-небудзь залучыце да мяне. Зарэцкі.
залучэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. залучаць — залучыць (у 1 знач.).