Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заду́ўка, ‑і, ДМ ‑дуўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. задуваць — задуць; пуск (доменнай печы).

заду́ха, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.

Разм.

1. Парнасць, духата. Не зважаючы на расу і сырасць, адчувалася ўжо набліжэнне дзённай задухі. Мележ.

2. перан. Спешка ў рабоце, якая стамляе, знясільвае. Узваліць стагакід ношку, і ў нас адразу задуха — раскідваеш, разносіш па стозе. Місько.

заду́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Спец. Увесці ў дзеянне (доменную печ). Задуць домну.

заду́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад задушыць.

заду́швацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да задушыцца.

заду́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да задушыць.

заду́шлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць задушлівага.

заду́шлівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які спірае дыханне, робіць яго цяжкім; удушлівы. За імі [жывымі ценямі] ўслед задушлівы і горкі паўзе куродым... Федзюковіч.

2. Такі, як пры ўдушшы. — Бяры нож! Вунь!.. — пачуў.. [Багдан] задушлівы шэпт Бычыхі. Кулакоўскі.

задушы́цца, ‑душуся, ‑душышся, ‑душыцца; зак.

Памерці ад недахопу паветра, ад дыму, газу і пад. — Адчыніце вокны, задушыцца можна! — папрасіў, закашляўшыся, стары. Гурскі. // Разм. Павесіцца. — Мне цяпер адно толькі: ці ў старцы ў свет пайсці, ці задушыцца. Галавач. // Падавіцца. — Вось зараз вазьму гэту яго муку і кіну яму ў паганую морду. Задушыся! Курто.

задушы́ць, ‑душу, ‑душыш, ‑душыць; зак., каго-што.

1. Пазбавіць жыцця, гвалтоўна спыніўшы дыханне. Пагранічнікі.. накінуліся на дазорнага [немца]. Яны хацелі задушыць яго моўчкі, каб ён не ўзняў трывогу. М. Ткачоў. Пан і да аднаго доктара і да другога — ніхто не можа скулы вылечыць. А яна вось-вось задушыць яго. Якімовіч. // Не даць магчымасці дыхаць; атруціць (пра дым, пыл і пад.). — Хадзем, курцы, надвор, — сказаў Андрэй. — Тут пыл задушыць. Чарнышэвіч. // Разм. Загрызці, разарваць (пра драпежнікаў). Надоечы перад самым досвіткам жарабя задушылі [ваўкі]. Скрыган.

2. перан. Падавіць, не даць развіцца на поўную сілу. Задушыць паўстанне. □ Як ні імкнуліся царскія сатрапы задушыць баявое, рэвалюцыйнае купалаўскае слова, ім гэта не ўдавалася. Івашын. Максім адчуваў, як закіпае ў глыбіні грудзей злосць, і намагаўся задушыць яе. Шамякін.