Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

забудо́ва, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. забудоўваць — забудаваць.

2. Будынак, які ўзводзіцца забудоўшчыкам. Новыя забудовы ў Грынях падаліся да шашы, выбіліся за раку на выган пад Лавацкі сад. Пташнікаў.

забудо́ваны,

гл. забудаваны.

забудо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. забудоўваць — забудаваць.

забудо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да забудавацца.

2. Зал. да забудоўваць.

забудо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да забудаваць.

забудо́ўшчык, ‑а, м.

Той, хто будуецца, забудоўваецца. Індывідуальныя забудоўшчыкі.

забудо́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да забудоўшчык.

забуксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.

Пачаць буксаваць.

забуксі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Спец. Узяць на буксір (у 1 знач.). Забуксіраваць лодку.

забулды́га, ‑і, м.

Пагард. Пра гуляку, распусніка. Сяміздраў разумеў, што нездарма сюды з’явіўся і гэты забулдыга Палын, які працаваў цяпер перакладчыкам у слуцкага гебітс-камісара. Шчарбатаў.