Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падса́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падсадзіць.

падса́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсаджваць — падсадзіць і падсаджвацца — падсесці.

падса́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падсесці.

2. Зал. да падсаджваць.

падса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падсадзіць.

падсадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., каго-што.

1. Памагчы каму‑н. сесці, узабрацца на што‑н. высокае. Бацька вывеў мне каня, падсадзіў, бо сам я яшчэ не мог ўскочыць каню на спіну. Дамашэвіч. Падсадзіла [бабка] Віцю на воз,.. перахрысціла ўнука і доўга выцірала вочы ражкамі падвязанай пад бараду хусткі. Нядзведскі.

2. Пасадзіць разам, у адно месца з кім‑н. Цяпер.. [Максім] клаўся спаць адзін і, засынаючы, думаў: каго ж, якога таварыша падсадзяць да яго ў камеру? Машара. // Разм. Узяць на воз, у машыну і пад. падарожнага. — Сюды мяне прывёз інвалід з пратэзам замест правай нагі. Па дарозе падсадзіў знаёмую. Лужанін.

3. і чаго. Пасадзіць дадаткова. Падсадзіць капусты на градзе.

4. Разм. Змясціць, падсунуць пад што‑н. ці ў што‑н. [Алена і Міхась] падсадзілі насілы пад капу і панеслі яе з балота на поплаў. Дайліда. Суджана хлапцу: быў малым — дурным, падсадзіў пальцы ў сячкарню, дык яму іх адцяла. Кулакоўскі.

падса́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падсадзіць (у 2, 3 знач.).

2. Тое, што і падсада. [Вялікі роў] густа зарос лесам і маладой падсадкай, кустамі і травой. Асіпенка.

падса́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да падсадкі. Падсадныя дрэўцы.

2. Які выкарыстоўваецца для прываблівання дзікіх птушак, звяроў у час палявання. Падсадная качка.

падса́к, ‑а, м.

Тое, што і сак (у 2 знач.). Па вуліцы прайшоў стары з вудамі і падсакам. Ляўданскі. — Лешч! — у адзін голас ускрыкнулі здзіўленыя настаўнік і тэхнік. — Хапай падсак, падсакам яго! Лупсякоў.

падсаладзі́цца, ‑салодзіцца; зак.

Зрабіцца больш салодкім.

падсаладзі́ць, ‑саладжу, ‑салодзіш, ‑салодзіць; зак., што.

Зрабіць трохі салодкім ці больш салодкім. Падсаладзіць малако. Падсаладзіць яблычны сок. // перан. Зрабіць больш прыемным. Гаварыла Дзіміна проста, без жадання згладзіць вострыя вуглы або падсаладзіць непрыемную праўду. Карпаў.