Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

закуро́дыміць і закурады́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго-што.

Пакрыць сажай; задыміць. Закурадыміць сцены.

закуро́дымлены і закурады́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад закуродыміць, закурадыміць.

2. у знач. прым. Пакрыты сажай; задымлены. Закуродымленая кепка была нацягнена на лоб. Чорны. Злева і справа чарнелі папялішчы, пахіленыя закурадымленыя каробкі, абгарэлыя дрэвы. Сіўцоў.

закуро́дымлівацца і закурады́млівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да закуродыміцца, закурадыміцца.

2. Зал. да закуродымліваць, закурадымліваць.

закуро́дымліваць і закурады́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закуродыміць, закурадыміць.

закуры́цца 1, ‑куруся, ‑курышся, ‑курыцца; зак.

Пакрыцца сажай; задыміцца. Сцены закурыліся ад дыму.

закуры́цца 2, ‑курыцца; зак.

Пачаць курыцца.

закуры́ць 1, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак., каго-што.

Пакрыць сажай; задыміць, закуродыміць. — Цябе ж тут закурыць, матка родная не пазнае, — сказаў машыніст. Арабей. Нябёсы над краем пажар закурыў. Вялюгін.

закуры́ць 2, ‑куру, ‑курыш, ‑курыць; зак.

1. што, чаго і без дап. Запаліўшы папяросу, люльку, пачаць курыць, зацягнецца дымам. Закурыць махоркі. Хацець закурыць. □ Дзед закурыў люльку і доўга кашляў ненатуральным кашлем. Якімовіч.

2. Пачаць курыць, стаць курцом.

3. Пачаць курыць (у 2 знач.).

закурэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты сажай; закураны. Закурэлыя трубы фабрычных карпусоў.

закурэ́цца, ‑эецца; зак.

Пачаць курэцца.

закурэ́ць 1, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Пакрыцца сажай; задыміцца ​1. Закурэлі сцены ў асеці. □ — Ты мне, Марынка, як заўсёды, падрыхтуй крыху вады, і я апаласнуся, а то закурэў. Скрыпка. Толькі сёння я заўважыў, як закурэла даўно нячышчанае шкло на лямпе. Карамазаў.

закурэ́ць 2, ‑зе; зак.

Пачаць курэць.

•••

Аж (толькі) пыл закурэў гл. пыл.

закуса́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад закусаць ​1.