падва́хтавы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які павінен змяніць таго, хто стаіць на вахце. Падвахтавы матрос.
падвахтавы́, ‑о́га, м.
Той, хто назначаецца на вахту (у 1 знач.). Выклікаць падвахтавых.
падвашчы́ць, ‑вашчу, ‑вошчыш, ‑вошчыць; зак., што.
Навашчыць злёгку або дадаткова; падваскаваць.
падве́дамны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца ў чыім‑н. распараджэнні, падпарадкаванні. Падведамная ўстанова. Падведамная арганізацыя.
падве́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падвесці.
падве́зены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падвезці.
падве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. падвёз, ‑везла і ‑вязла; ‑везла і ‑вязло; зак.
1. каго-што. Давезці да якога‑н. месца, прывезці ў якое‑н. месца. Падвезці пасажыраў да вакзала. Падвезці дровы к дому. □ Уначы Валодзю падвезлі да вялікай паляны, на якой гарэлі тры кастры. Федасеенка. // Узяць каго‑н. па дарозе на воз, машыну і пад. — Можа, па дарозе? — паказаў .. [Максім Сцяпанавіч] у напрамку горада. — То падвязу. Карпаў. Бягуць [дзеці] услед за трактарамі І просяць, каб падвезлі іх На гэтых конях вараных. Танк.
2. што і чаго. Возячы, даставіць; прывезці дадаткова. Падвезці будаўнічыя матэрыялы. □ Зямельку трэба, падлагодзіць, Гнайку падвезці воз-другі. Колас.
падве́й 1, ‑ю, м.
Шматгадовая балотная травяністая расліна сямейства асаковых, насенне якой мае доўгія бліскучыя белыя валасні.
падве́й 2, ‑ю, м.
1. У старажытнай міфалогіі беларусаў — злы дух, які круціцца ў віхры, прыносіць разбурэнні і незвычайныя хваробы.
2. Уст. Хвароба, якая здараецца, калі прахопіць скразняком; параліч. У хворай падвей.
падве́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падвеяць.
падве́ргнуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падвергнуць.