падвезці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. падвёз, ‑везла і ‑вязла; ‑везла і ‑вязло; зак.
1. каго-што. Давезці да якога‑н. месца, прывезці ў якое‑н. месца. Падвезці пасажыраў да вакзала. Падвезці дровы к дому. ▪ Уначы Валодзю падвезлі да вялікай паляны, на якой гарэлі тры кастры. Федасеенка. // Узяць каго‑н. па дарозе на воз, машыну і пад. — Можа, па дарозе? — паказаў .. [Максім Сцяпанавіч] у напрамку горада. — То падвязу. Карпаў. Бягуць [дзеці] услед за трактарамі І просяць, каб падвезлі іх На гэтых конях вараных. Танк.
2. што і чаго. Возячы, даставіць; прывезці дадаткова. Падвезці будаўнічыя матэрыялы. ▪ Зямельку трэба, падлагодзіць, Гнайку падвезці воз-другі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)