Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

закупа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Захапіцца купаннем. Хлапец закупаўся і на ўсё забыўся.

2. Стаміцца ад празмернага купання. Закупацца да непрытомнасці.

заку́пачны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з закупкай. Закупачныя цэны. Закупачны пункт.

закупі́ць, ‑куплю, ‑купіш, ‑купіць; зак., каго-што.

1. Купіць каго‑, што‑н., звычайна у вялікай колькасці; запасціся чым‑н. шляхам закупу ​1. Закупіць прамысловае абсталяванне. Закупіць племянную жывёлу.

2. Уст. Падкупіць падачкамі, гасцінцамі. Закупіць сведак.

заку́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, Р мн. ‑пак; ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. закупляць — закупіць.

заку́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. ад закупіць.

заку́пліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. закупліваць — закупіць.

заку́плівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да закупліваць.

заку́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закупіць.

закупля́цца, ‑яецца; незак.

Зал. да закупляць.

закупля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да закупіць.