патро́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. патройваць — патроіць.
патро́йвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да патроіцца.
2. Зал. да патройваць.
патро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да патроіць.
патро́йны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з трох частак, трайны. Патройны канат.
патро́н 1, ‑а, м.
1. Гільза з капсулем, зарадам і куляй або шротам. Шура адцягнуў затвор, загнаў патрон у канал ствала. Навуменка.
2. Частка электрычнага прыстасавання, куды ўкручваецца лямпачка. [Рабочы] прынёс і павесіў на цвік, убіты ў сцяну, шнур з электрычным патронам. Арабей.
3. У такарным і свідравальным станку — прыстасаванне для замацавання дэталі, якая апрацоўваецца. Іван замацаваў чарговую дэталь у патрон і ўключыў матор. Ваданосаў.
[Фр. patron.]
патро́н 2, ‑а, м.
1. У Старажытным Рыме — асоба, якая брала пад сваю апеку і залежнасць свабодных, але бедных або непаўнапраўных грамадзян. // перан. Заступнік, абаронца. // У католікаў — святы, якога лічаць заступнікам і апекуном таго, хто носіць яго імя, або апекуном, абаронцам якога‑н. горада, абшчыны.
2. У капіталістычных краінах — гаспадар якой‑н. фірмы, прадпрыемства. // Разм. Непасрэдны начальнік у адносінах да сваіх падначаленых. [Мая] выпісвала і перакладала па тэме свайго патрона розныя весткі з замежных крыніц. Сабаленка.
[Ад лац. patronus — апякун.]
патро́ннік, ‑а, м.
Задняя частка канала ствала ў агнястрэльнай зброі, куды ўкладваюць патрон 1 (у 1 знач.). Рабінка, апасаючыся нямецкай пагоні, зняў з плеч карабін. Загнаў патрон у патроннік. Паслядовіч.
патро́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да патрона 1. Патронны завод. Патронная гільза. // Прызначаны для патронаў. Патронная скрынка. // Які зараджаецца патронамі.
патро́хі, прысл.
Тое, што і патроху. Дзеці выпілі патрохі малака. □ Бяруцца людзі за сявенькі, За плуг, за [бароны], за сохі, Пайшлі разгульвацца патрохі. Колас. Робячы, [Глушак] спакайнеў патрохі; важкія думкі сплывалі, не вярэдзілі ўжо вельмі, боль аціхаў. Мележ.
патро́ху, прысл.
1. У невялікай колькасці, нямнога. Мяса патроху клалі ў булён, які варылі на полудзень. Пташнікаў.
2. Паступова, памаленьку. Расходзіцца цемра патроху, Тхне вільгаць з нізін. Колас. Толькі пад восень стала патроху аціхаць, зацягвацца рана. Мележ.
патро́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад патрашыць.