надзёўбваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да надзяўбці, надзяўбаць.
надзі́ва, прысл.
Разм. Надзвычай; надта, вельмі. Гарнітур з-пад іголкі, І кашуля з узорам надзіва. Броўка. Восень у той год выдалася надзіва цёплая, ясная. Карпаў. Быў .. [Косця] надзіва маўклівы і вельмі старанны. Даніленка.
надзіва́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм. Зрабіць які‑н. дзівацкі ўчынак.
надзіві́цца, ‑дзіўлюся, ‑дзівішся, ‑дзівіцца; зак., на каго-што, з каго-чаго, чаму і без дап. (звычайна з дзеясл. «магчы» і адмоўем).
Многа, уволю падзівіцца. Усе, каму здаралася бачыць .. [пінгвінаў], не маглі надзівіцца на гэтых птушак. Маўр. Несучы .. наладжаную частку [машыны] у гараж, Семігон не мог надзівіцца ўмельству звычайнага каваля, такога здатнага самавучкі. Кулакоўскі.
надзіві́ць, ‑дзіўлю, ‑дзівіш, ‑дзівіць; зак., каго.
Разм. Здзівіць усіх, многіх або неаднаразова каго‑н. Ну і надзівіў ты нас!
надзіма́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які прызначаны, служыць для надзімання чаго‑н. паветрам. Надзімальны кампрэсар.
надзіма́льшчык, ‑а, м.
Спец. Той, хто надзімае што‑н. Надзімальшчык мячоў.
надзіма́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць надзіманага (у 2 знач.).