Разм. Надзвычай; надта, вельмі. Гарнітур з-пад іголкі, І кашуля з узорам надзіва.Броўка.Восень у той год выдалася надзіва цёплая, ясная.Карпаў.Быў .. [Косця] надзіва маўклівы і вельмі старанны.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)