награва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. награваць — нагрэць (у 1, 2 знач.) і стан паводле знач. дзеясл. награвацца — нагрэцца.
награва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да нагрэцца.
2. Зал. да награваць.
награва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нагрэць (у 1, 2 знач.).
награвірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што і чаго.
Нарабіць гравіровак на чым‑н.
награні́ць, ‑граню, ‑граніш, ‑граніць; зак., што.
Спец. Апрацаваць граненнем які‑н. прадмет. Награніць крыштальнае шкло. // чаго. Прыгатаваць шляхам гранення нейкую колькасць чаго‑н. Награніць алмазаў.
награфі́ць, ‑флю, ‑фіш, ‑фіць; зак., чаго.
Разлінеіць на графы ў нейкай колькасці. Награфіць паперы.
награфлёны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад награфіць.
награшы́ць, ‑грашу, ‑грашыш і ‑грэшыш, ‑грашыць і ‑грэшыць; зак.
Разм. Нарабіць грахоў.
нагрубі́ць, ‑грублю, ‑грубіш, ‑трубіць; зак., каму і без дап.
Разм. Тое, што і нагрубіяніць.
нагрубія́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каму і без дап.
Разм. Нагаварыць чаго‑н. дзёрзкага; абысціся груба з кім‑н. [Забеліна:] — Што з таго, што ты запярэчыш або нагрубіяніш дырэктару, толькі дарма ў злосць яго ўгоніш. Хадкевіч.