награні́ць, ‑граню, ‑граніш, ‑граніць; зак., што.
Спец. Апрацаваць граненнем які‑н. прадмет. Награніць крыштальнае шкло. // чаго. Прыгатаваць шляхам гранення нейкую колькасць чаго‑н. Награніць алмазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)