запатне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Тое, што і запацець. А ў Баркоўскага .. запатнела лысіна і павыступалі чырвоныя плямы на шчоках. Броўка.
запатрабава́нне, ‑я, н.
1. Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. запатрабаваць.
2. Кніжн. Афіцыяльны зварот з патрабаваннем, просьбай даць якія‑н. звесткі, тлумачэнні.
3. Неабходнасць, патрэба. Культурныя запатрабаванні працоўных.
•••
Да запатрабавання — пра карэспандэнцыю, якая выдаецца на пошце па патрабаванню адрасата.
запатрабава́цца, ‑бу́ецца.
Зак. да патрабавацца.
запатрабава́ць, ‑бу́ю, ‑бу́еш, ‑бу́е.
Зак. да патрабаваць.
запаты́лак, ‑лка, м.
Клінок для замацавання касы пры касільне.
запатэнтава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад запатэнтаваць.
запатэнтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Атрымаць патэнт на што‑н. Запатэнтаваць вынаходства.
запатэнто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запатэнтаваць.
запаўза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запаўзці.
запаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. запоўз, ‑паўзла, ‑ло; зак.
1. Паўзучы, залезці куды‑н. (пра насякомых, паўзуноў). [Мурашкі] глыбока запаўзлі ў падземныя норы. Колас. // Паўзком прабрацца куды‑н., дабрацца да чаго‑н. (пра чалавека). Даміра запоўз у палісаднік, ляжаў, прытуліўшыся да зямлі, слухаў. Асіпенка.