замілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго.
Прывесці ў замілаванне; расчуліць. [Паэта] можа замілаваць бурштынавая кропля мёду на замурзаным твары хлопчыка. Бярозкін.
заміло́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да замілавацца.
заміло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да замілаваць.
замільгаце́ць, ‑гачу, ‑гаціш, ‑гаціць; зак.
Пачаць мільгацець.
замільга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць мільгаць.
заміна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да замяцца.
2. Зал. да замінаць (у 1 знач.).
заміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да замяць.
2. Перашкаджаць, быць перашкодай каму‑, чаму‑н. Дзед Талаш ссунуў з ілба шапку, нібы яна замінала яму думаць. Колас. Птушкі маюць індывідуальныя галасы, Пяюць і не замінаюць адна другой. Панчанка.
заміні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Залежыць дзе‑н. міну (міны). Замініраваць дарогу. □ Падпольшчыкі забралі пісталеты, хутка замініравалі шафу, дзе хаваліся падробленыя дакументы, і выбеглі на вуліцу. Пятніцкі.
замі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм.
1. Вымушаная затрымка ў рабоце, дзейнасці каго‑, чаго‑н. Ад цямна да цямна не пакідаў поля і Уладзімір Аляксеевіч. Абы-якая замінка ці маленькая няўпраўка, ён ужо там. Пальчэўскі. Нельга дапускаць ніводнай, нават самай маленькай замінкі ў руху паяздоў. Васілевіч.
2. Тое, што замінае, абцяжарвае; перашкода. Кожная грудка лёду, кожны парог-гарбінка, выступ зямлі, узгорачак становяць.. [ручайкам] замінкі.. ў іх імклівым руху. Колас. [Маргун:] А гэту замінку мне пакінь. (Паказвае на вінтоўку). Крапіва.
заміну́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які прайшоў непасрэдна перад толькі што мінулым. Замінулы тыдзень. Замінулы год. Замінулае лета.