Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

забры́нкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Тое, што і забрынчаць.

забрынча́ць і забрынчэ́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Пачаць брынчаць, брынчэць. // Брынкнуць. Зварухнуў [Міколка] нагой нейкую бляшанку па дарозе, і яна чыркнулася аб камень, забрынчэла. Лынькоў.

забрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; ‑брыдзём, ‑брыдзяце; пр. забраў, ‑ла, ‑ло; зак.

Разм.

1. Брыдучы, зайсці далёка. [Тварыцкі] не даглядзеў чараду, і адна карова забрыла ў лес. Чорны. — Добрую сухастоіну знайсці нялёгка: аж пад Пугачову грыву забрылі. М. Стральцоў.

2. Брыдучы, зайсці куды‑н. выпадкова, мімаходам. Ніхто не заглядвае, мабыць, сюды, Не кратае хмызу, зарослых дарожак, Хіба забрыдзе калі лось малады, Зашоргае лісцем асыпаным вожык. Ляпёшкін. З хаты Тарэнта бачыць увесь свой хутар, кожнага чалавека, які забрыдзе на яго зямлю. Галавач.

забрыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Надзець аброць. Забрытаць каня. // перан. Узяць пад сваю ўладу, прымусіць падпарадкавацца. Былі ж старшыні, што нават на хаўтурах .. спявалі. Тых было латвей забрытаць. А да гэтага ні прыступіцца. Рылько.

забры́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да забрытаць.

забры́ць, ‑брыю, ‑брыеш, ‑брые; зак., каго.

Уст. Прызнаць годным да вайсковай службы; забраць у салдаты.

•••

Забрыць лоб каму — тое, што і забрыць.

забубні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

Разм. Пачаць бубніць.

забудава́ны і забудо́ваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад забудаваць.

забудава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

1. Пасяліўшыся, паставіць будынкі. У Скіп’ёўскім Пераброддзі аселі і забудаваліся пасля восені дзевяцьсот семнаццатага года тутэйшыя беззямельцы і бясхатнікі. Чорны.

2. Аказацца запоўненым, занятым будынкамі. Ускраіны забудаваліся.

забудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Заняць пад будынкі які‑н. участак зямлі. Гэта была прыгожая мясціна, якую Каспар забудаваў пасля вызвалення ад немцаў. Броўка.