Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

забразджа́ць і забразджэ́ць, ‑джыць; зак.

Пачаць бразджаць, бразджэць. // Прабразджаць, прабразджэць. Каетан у злосці ш[а]ргануў локцем місу са стала. На падлозе забразджэлі чарапкі. Броўка.

забракава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад забракаваць.

забракава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.

Прызнаць непрыгодным, недабраякасным. Забракаваць праект. □ Патраўка была нецікавая. Госць і гаспадар пабоўталі трохі лыжкамі і забракавалі яе. Колас. — Ну, а калі ў армію не возьмуць? — Як гэта не возьмуць? — здзівіўся Сцяпан. — Ну, забракуюць. Па здароўю. Дадзіёмаў.

забрако́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да забракоўваць.

забрако́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да забракаваць.

забра́ла, ‑а, н.

Частка шлема, якой прыкрываецца твар, каб засцерагчыся ад удараў. Здаецца, зараз з цаглянай вежы вылезе рыцар і скажа: — Стой! На твар забрала апусціць нізка. А. Вольскі.

•••

З адкрытым (паднятым) забралам — адкрыта, не ўтойваючы сваіх сапраўдных намераў.

забранірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Засцерагчыся, агарадзіцца бранёй (у 2 знач.).

забрані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Замацаваць каго‑, што‑н. за кім‑, чым‑н. Забраніраваць нумар у гасцініцы. □ Іван Якаўлеў мог не ісці на фронт: яго, вопытнага токара, забраніравалі для работы на заводзе. «Беларусь».

забранірава́ць, ‑ру́ю, ‑ру́еш, ‑ру́е; зак., каго-што.

Пакрыць бранёй (у 2 знач.). Забраніраваць карабель.

забрасняве́лы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і заброснелы.

забраха́ць, ‑брашу, ‑брэшаш, ‑брэша; зак.

Пачаць брахаць. // Брахнуць некалькі разоў запар, азвацца брэхам. Недзе забрэша сабака, азавецца другі на гэты халаднаваты брэх — і сціхне, залезшы ў будку. Скрыган.