Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

закро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., што.

Скроіць, выкраіць (сукенку, чаравікі і пад.).

закро́й, ‑ю, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. закройваць — закроіць.

закро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закроіць.

закро́йка, ‑і, ДМ ‑кройцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. закройваць — закроіць.

закро́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да закрою, закройкі. Закройны цэх. // Прызначаны для закрою, закройкі. Закройная машына. Закройныя нажніцы.

закро́йшчык, ‑а, м.

Майстар па закрою тканіны, скуры.

закро́йшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да закройшчык.

закро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Пачаць крочыць.

закру́гленасць, ‑і, ж.

Уласцівасць закругленага.

закругле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. закругляць — закругліць і стан паводле знач. дзеясл. закругляцца — закругліцца.

2. Закругленая частка чаго‑н.; выгіб. Мінуўшы закругленне, поезд выйшаў на гэткую мясціну і пачаў імкліва набіраць хуткасць. Васілёнак.