падразны́, ‑ая, ‑ое.
1. Спец. Які мае адносіны да падрэзкі. // Прызначаны для падрэзкі. Падразныя інструменты.
2. З падрэзам, падрэзаны. Паліто з падразной спінкай.
падразумява́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падразумяваць.
падразумява́цца, ‑аецца; незак.
1. Мецца на ўвазе, разумецца. Зборныя лічэбнікі выступаюць у сказе і без назоўніка. Апошні часам падразумяваецца, вядомы з кантэксту. Граматыка.
2. Зал. да падразумяваць.
падразумява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Думаць, мець на ўвазе; разумець што‑н. пад чым‑н.
падра́іць 1, ‑аю, ‑аіш, ‑аіць; зак., што.
Пачысціць, нацерці да бляску.
падра́іць 2, ‑аю, ‑аіш, ‑аіць; зак., каго-што.
Параіць, даць параду, падказаць. Ну, ты ж ведаеш... І я табе параю і падраю, як абсадзіць яго трохі, як зрабіць, каб ведаў сваё месца, каб на сваім месцы быў. Янкоўскі.
падраку́шачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які знаходзіцца пад ракушачным слоем.
падрамантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Разм. Зрабіць невялікі рамонт; паправіць крыху. Хадзіў [Алёшка] па шкляроў, па водаправодчыкаў — трэба было падправіць адно, пад рамантаваць другое. Лынькоў. Дом за апошнія гады падрамантавалі, павесілі ацынкаваныя вадасцёкавыя трубы, новыя, бліскучыя. Навуменка.
падрама́ць, ‑драмлю, ‑дрэмлеш, ‑дрэмле; зак.
Драмаць некаторы час. Свідраль меў звычку пасля работы пераапрануцца ў піжаму і, пакуль жонка згатуе вячэру, паляжаць з газетай на мяккай канапцы, крыху падрамаць. Дуброўскі. Зліпаліся павекі. Трэба было хоць крыху падрамаць, каб заўтра з новымі сіламі ўзяцца за работу. Мяжэвіч.
падра́мнік, ‑а, м.
Спец. Рамка, на якую нацягваецца палатно для карціны. З-за пляча відаць быў даўгаваты кавалак палатна, нацягнуты на падрамнік. Асіпенка. Самога дырэктара студэнты засталі перад расцягнутым на падрамніку палатном, з палітрай у руках. Карпюк.
падра́нак, ‑нка, м.
Спец. Звер або птушка, раненыя паляўнічым. — Што ж гэта з ёй [птушкай]? — Падранак яна, вось што. З адным вокам. Другое зарасло пухам. Бачыце?.. Карамазаў.