падражні́цца, ‑дражнюся, ‑дражнішся, ‑дражніцца; зак.
1. Дражніцца некаторы час. [Брыгадзір:] — Бывала, нас, малых, так і цягнула залезці ў папоўскі сад, падражніцца з папоўскімі сабакамі. Якімовіч.
2. Даць падставу каму‑н. спадзявацца на што‑н. Грыша зразумеў, што ў калекцыі Валіка такой этыкеткі няма, і вырашыў падражніцца. — Што дасі? Фабрыка «Маяк». Жычка.
падражні́ць, ‑дражню, ‑дражніш, ‑дражніць; зак., каго.
Дражніць некаторы час. Аднаго пасіўнага наглядання Лабановічу было мала: яму хацелася пагутарыць з пісарам і падражніць яго кадэтамі. Колас. «Ну, а з чаркай як жа справа? Падражнілі толькі хіба? Ператоркаю ўсе кнопкі, А не выйду я без стопкі». Крапіва.
падраза́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. падразаць — падрэзаць (у 1, 2 і 5 знач.).
падраза́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да падразаць.
падраза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падрэзаць.
падраздзе́л, ‑а, м.
Частка раздзела (кнігі і пад.).
падраздзяле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падраздзяляць — падраздзяліць.
2. Вайсковая адзінка ў большай вайсковай часці (батальён у палку, рота ў батальёне, узвод у роце і пад.). Падабраў [Шутаў] усе рэзервы, усе дапаможныя падраздзяленні і ўмацаваў батальён. Мележ. Пераважную.. большасць падраздзяленняў брыгады.. [Злобіч] адцягнуў сюды, на бальшак. М. Ткачоў.
падраздзялі́ць, ‑дзялю, ‑дзеліш, ‑дзеліць; зак., каго-што.
Раздзяліць на больш дробныя часткі; вылучыць якія‑н. часткі, згрупаваўшы паводле пэўных прымет. Падраздзяліць літаратуру на перыяды.
падраздзяля́цца, ‑яецца; незак.
1. Дзяліцца, распадацца на больш дробныя часткі. Рота падраздзяляецца на ўзводы.
2. Зал. да падраздзяляць.
падраздзяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да падраздзяліць.