падражніцца, ‑дражнюся, ‑дражнішся, ‑дражніцца; зак.

1. Дражніцца некаторы час. [Брыгадзір:] — Бывала, нас, малых, так і цягнула залезці ў папоўскі сад, падражніцца з папоўскімі сабакамі. Якімовіч.

2. Даць падставу каму‑н. спадзявацца на што‑н. Грыша зразумеў, што ў калекцыі Валіка такой этыкеткі няма, і вырашыў падражніцца. — Што дасі? Фабрыка «Маяк». Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)