Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зако́нчанасць, ‑і, ж.

Стан закончанага. Закончанасць думкі. Закончанасць вобраза. □ Аўтар хоча давесці свой твор да ўзорнай закончанасці, да найбольшай злітнасці формы з ідэяй. Чорны.

зако́нчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад закончыць.

2. у знач. прым. Які мае неабходную паўнату, цэласнасць. Закончаная думка. Закончаны сказ. Закончаны вобраз.

3. у знач. прым. Які дасягнуў дасканаласці ў сваёй справе, канчаткова сфарміраваўся. Закончаны майстар. Закончаны мастак.

•••

Закончанае трыванне гл. трыванне.

зако́нчыцца, ‑чыцца; зак.

Прыйсці к канцу; завяршыцца, скончыцца. Заняткі закончыліся. Жніво закончылася. □ Новага старшыню павіншавалі апладысментамі, і на гэтым сход закончыўся. Шахавец.

зако́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.

Давесці да канца; завяршыць, скончыць. Закончыць прамову. Закончыць вучобу. Закончыць будаўніцтва.

зако́паны,

гл. закапаны.

зако́пванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. закопваць — закапа́ць, закопвацца — закапа́цца.

зако́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да закапа́цца.

2. Зал. да закопваць.

зако́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закапа́ць.

зако́пчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад закапціць.

зако́рмлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад закарміць.