папакасі́ць, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак., што, чаго і без дап.
Разм. Касіць доўга, неаднаразова; скасіць многа чаго‑н.
папакача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Качацца доўга, неаднаразова.
папакача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.
Разм. Качаць доўга, неаднаразова. — На паўтара рубля за дзень я з канём зарабіў... Вось, таварыш Папас, як мы жывём. А колькі я іх папаварочаў, папакачаў колькі, збіраючы ў кучу. Галавач.
папака́шліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Тое, што і папакашляць.
папака́шляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
Разм. Кашляць доўга, неаднаразова.
папаке́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., з каго-чаго.
Разм. Пакпіць, панасміхацца. Папакепліваць адзін з другога.
папакі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Кідаць доўга, неаднаразова; пакідаць многа чаго‑н. А пастой жа ў гліне, папагніся, папакідай дзень рыдлёўкай... Галавач. Пніцкі штурхануў цыгана пад локаць і сказаў яму: — І ты тут гліны папакідаў. — Цыган не зразумеў яго спачатку, дык Зыдор пастараўся растлумачыць яму: — Колькі ты тут гліны накапаў на гэтую цэглу!.. Чорны.
папакіда́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., каго-што.
Пакінуць усіх, многіх або ўсё, многае. Быў муж, ды няма яго, хіба мала параскідала людзей вайна, папакідала жанчын удовамі? Скрыган. [Брат гаспадыні:] — У лесе, дзевачка, ёсць шмат таго, што страляе, узрываецца... Шмат чаго і нашы прымакі папакідалі. Арабей.
папакі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Разм. Тое, што і папакідаць.
папакі́снуць, ‑не; зак.
Разм. Кіснуць доўга; сціснуць — пра ўсё, многае.
папакле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што і чаго.
Разм. Клеіць доўга, неаднаразова; паклеіць многа чаго‑н.