Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зашыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зашываць — зашыць.

зашыва́цца 1, ‑аецца.

Незак. да зашыцца.

зашыва́цца 2, ‑аецца.

Зал. да зашываць.

зашыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зашыць.

зашы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць шыкаць.

зашыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

Пачаць шыпець. // Прашыпець. У цішыні зашыпела пласцінка і зараз жа палілася цудоўная музыка. Алешка.

зашыро́кі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Празмерна шырокі, шырэйшы, чым трэба. Зашырокая сукенка. □ Пісталет гэты нейкі нялюдскі, дужа ўжо зашырокае дула. Лынькоў.

зашы́ўка, ‑і, ДМ ‑шыўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зашываць — зашыць.

зашыфрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Засакрэціць з дапамогай шыфру, умоўных абазначэнняў. Зашыфраваць тэкст. Зашыфраваць тэлеграму.

зашыфро́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да зашыфроўваць.

зашыфро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зашыфраваць.