Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

закона... (а таксама закана...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўказвае на адносіны да закона, законаў, напрыклад: законапарадак, законапалажэнне.

законавучы́цель, ‑я, м.

Уст. Выкладчык закону божага ў дарэвалюцыйнай школе.

законадара́дчы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які займаецца абмеркаваннем і распрацоўкай законапраектаў. Законадарадчая камісія.

законапалажэ́нне, ‑я, н.

Закон або сукупнасць законаў у якой‑н. галіне права.

законапрае́кт, ‑у, М ‑кце, м.

Праект закона, які даецца на зацвярджэнне заканадаўчым органам.

зако́нна,

1. Прысл. да законны (у 1 знач.).

2. у знач. вык. Справядліва, па закону. — А што калі мая дачка сотак пяць у лядзе проса пасеяла, дык то ж законна, яна работніца лясгаса. Сіўцоў.

зако́ннасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць законнага; адпаведнасць закону (у 1 знач.). Законнасць пастановы. Законнасць патрабаванняў.

2. Няўхільнае выкананне законаў усімі дзяржаўнымі органамі, грамадскімі арганізацыямі, службовымі асобамі і грамадзянамі. Сацыялістычная законнасць.

зако́ннік, ‑а, м.

Разм.

1. Знаўца законаў (у 1 знач.); заканазнавец. Усе цельшынскія законнікі і законніцы сышліся тут і горача судзілі погляды супраціўнага стану. Колас.

2. Той, хто строга прытрымліваецца закона. — Па закону ноччу не прыходзяць. — Законнік, — прамовіў раздражнёна Віктар. Лобан.

зако́нніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да законнік.

зако́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае закону (у 1 знач.), грунтуецца на законе. Законна дакумент. На законных падставах.

2. Які мае падставу; справядлівы, абгрунтаваны. Законны гонар. Законны папрок.

•••

Законны шлюб гл. шлюб.