заклеймава́ць, ‑кляймую, ‑кляймуеш, ‑кляймуе; зак., каго-што.
1. Паставіць кляймо, метку. Заклеймаваць дрэвы. Заклеймаваць каня.
2. перан. Даць рэзкую адмоўную ацэнку, сурова асудзіць, прызнаўшы чые‑н. учынкі ганебнымі. Ганьбай заклеймаваў Максім Танк заакіянскіх гандляроў людзьмі. У. Калеснік.
заклеката́ць, ‑клекачу, ‑клякочаш, ‑клякоча; зак.
Пачаць клекатаць. // Праклекатаць. [Бусліха] апусцілася на гняздо, закрануўшы крылом бусла. Бусел злёгку заклекатаў, відаць, напомніў пра асцярожнасць і адсунуўся на самы край. Пальчэўскі.
заклён, ‑у, м.
Разм. Тое, што і закляцце.
заклёпачны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з заклёпкай, прызначаны для заклёпкі. Заклёпачныя работы. Заклёпачны матэрыял.
заклёпванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. заклёпваць — закляпаць.
заклёпвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да закляпацца.
2. Зал. да закасаваць.
заклёпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да закляпаць.
заклёпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заклёпваць — закляпаць.
2. Р мн. ‑пак. Металічны шпень з шырокай галоўкай на адным канцы, прызначаны для змацавання металічных частак чаго‑н. На зашмальцаваных тронках нажа ярка вызначалася жоўтыя заклёпкі накшталт рыбіных вачэй. Дуброўскі.
заклёпшчык, ‑а, м.
Рабочы, які робіць заклёпку (у 1 знач.).
заклёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да закляваць 1.