Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

закла́дчык, ‑а, м.

Той, хто здае ў заклад рэчы, маёмасць.

закла́дчыца, ‑ы, ж.

Жан. да закладчык.

закла́няцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм. Пачаць кланяцца.

заклапата́цца, ‑пачуся, ‑почашся, ‑почацца; зак.

Разм. Забавіцца ў клопатах аб кім‑, чым‑н.

заклапата́ць, ‑пачу, ‑почаш, ‑поча; зак.

Разм. Пачаць клапатаць.

заклапаці́цца, ‑пачуся, ‑поцішся, ‑поціцца; зак.

Разм. Пачаць клапаціцца.

заклапаці́ць, ‑пачу, ‑поціш, ‑поціць; зак., каго-што.

Прычыніць клопат, прымусіць клапаціцца. Гэта насцярожыла і заклапаціла; падумалася, што трэба хутчэй вылазіць [з падзямелля]. Быкаў.

заклапо́чанасць, ‑і, ж.

Стан заклапочанага. Люся заўважыла заклапочанасць Зараніка і запытала з хітрынкай: — Што — атрымалі пачастунак? Хадкевіч.

заклапо́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад заклапаціць.

2. у знач. прым. Ахоплены клопатам, турботай. Пятро, пануры, заклапочаны, моўчкі апусціўся на дол. Колас. Каля сцяны, недалёка ад касы, стаялі заклапочаныя Сеня і Толя. Пальчэўскі. // Які выражае клопат, турботу. У суседнім купэ плакала дзіця і чуліся заклапочаныя галасы дзвюх жанчын. Дуброўскі.

заклапо́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да заклапаціцца.