пабурэ́нне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. пабурэць.
пабурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Стаць, зрабіцца бурым. Трава была непакошаная і на ўзгорках пабурэла на сонцы. Лупсякоў. Саламяны капялюш дырэктара так выгараў на сонцы, што зусім пабурэў. Даніленка.
пабу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Бухаць некаторы час. Пабухаць малатком. □ — Махнём заўтра да мяне ў Грамы, прафесары! — гукае Мікола. .. У гаспадара майго стрэльба.. Пабухаем у лесе, бярозавіку пап’ём. Навуменка.
пабушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; зак.
Бушаваць некаторы час. Бура пабушавала і сціхла.
пабуя́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.
Буяніць некаторы час.
пабуя́ць, ‑яе; зак.
Вырасці ў націну, не даўшы клубняў, зерня (звычайна пра агародныя расліны). Пабуяла бульба.
пабыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Схадзіць, з’ездзіць у многія мясціны, неаднаразова пабыць дзе‑н., у каго‑н. Пабываць у замежных краінах. □ За гады партыйнай работы.. [Тураўцу] давялося пабываць у многіх кутках Беларусі. Мележ. Карніцкі спяшаўся за дзень пабываць усюды, каб паглядзець, як ідзе работа. Паслядовіч. // Наведаць каго‑, што‑н., прабыўшы там нейкі час. Пабываць у бацькоў. Пабываць па радзіме. □ Я ўспомніў, што мне яшчэ трэба пабываць у рэдакцыі раённай газеты, і паехаў у горад. Кулакоўскі.
2. Прабыць нейкі час у якім‑н. стане, якасці, становішчы. — А побач ёсць другая канава. Па ёй цячэ назад у возера вада, якая пабывала ў рабоце. Галавач.
3. Прыняць удзел у чым‑н. Пабываць на вайне. □ — Уга, ці не ў калатні ты набываў? — звярнуў увагу Слава на сіняк пад вокам у Ракіцкага. Хадкевіч.
пабы́ўка, ‑і, ДМ ‑быўцы; Р мн. ‑бывак; ж.
Разм. Кароткачасовы водпуск для паездкі дамоў, на радзіму (часцей за ўсё пра ваеннаслужачых). Адпусціць на пабыўку. Прыехаць на пабыўку. □ [Лідзія Пятроўна:] — Рана пачала зажываць, тыдні праз чатыры зусім будзеце здаровы і зможаце паехаць на пабыўку. Галавач.
пабы́ць, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; пр. пабыў, ‑была, ‑было; зак.
1. Прабыць нейкі час дзе‑н. Ідучы з Пінска, далей ад фронту,.. [хлапчукі] затрымаліся тут, набылі нейкі час [на ўзлессі] і прыйшлі ў атрад Бумажкова. Чорны. [Наста:] — Вазьмі мяне з сабой. Мне цяжка тут. [Андрэй:] — Вазьму [пазней]. А покуль — тут пабудзеш. З. Астапенка. // Схадзіць, з’ездзіць куды‑н., наведаць каго‑, штон., прабыўшы там нейкі час. Пабыць у роднай вёсцы. Пабыць у знаёмых. □ [Мама] рана выпаліла ў печы, пабыла на рынку і цяпер сядзіць на ляжанцы, вяжа бацьку цёплыя шкарпэткі. Карамазаў.
2. Прыняць удзел у чым‑н., папрысутнічаць дзе‑н. Пабыць на вайне. Пабыць на нарадзе. Пабыць на вяселлі.
3. Прабыць нейкі час у якім‑н. стане, якасці, становішчы. Пабыць настаўніцай. Пабыць за старшыню. □ [Аксіння] рада людзям, заўсёды ахвотніца пагаварыць, а сёння ёй хочацца пабыць адной са сваімі прыемнымі і не зусім вясёлымі думкамі... Ракітны.
пабягу́шкі, ‑шак; адз. няма.
Разм. У выразе: на пабягушках — а) для дробных паслуг, даручэнняў. Хлопчык быў па пабягушках, выконваў розную чорную работу. «Беларусь»; б) перан. у поўным падпарадкаванні ў каго‑н., выконваючы ўсе чые‑н. жаданні, капрызы і пад. «Нясоладка, мабыць, жывецца, — падумаў Міхал. — Ды сам [Аляксееў] вінаваты. Не можа паставіць сябе: усё на пабягушках». Карпаў.