Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

наляга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да налегчы.

наляжа́цца, ‑ляжуся, ‑ляжышся, ‑ляжыцца; ‑ляжымся, ‑лежыцеся; зак.

Разм. Уволю, доўга паляжаць. Наляжацца на пляжы.

наляжа́ць, ‑ляжу, ‑ляжыш, ‑ляжыць; ‑ляжыш, ‑лежыце; зак., што.

Разм. Набыць, атрымаць ад доўгага ляжання што‑н. Наляжаць пролежні.

наля́паны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад наляпаць.

наля́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Уволю, доўга паляпаць, пастукаць.

наля́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. што. Зрабіць што‑н. наспех, няўмела, абы-як. Наляпаць карціну.

2. чаго, чым і без дап. Напэцкаць на чым‑н. Наляпаць чарніла на абрус.

наляпі́цца, ‑лепіцца; зак.

Прыляпіцца ў нейкай колькасці. Снег пластам наляпіўся на .. шапку і плечы. Мележ.

наляпі́ць, ‑ляплю, ‑лепіш, ‑лепіць; зак.

1. што і чаго. Прыляпіць што‑н. да паверхні чаго‑н. Наляпіць афішу на сцяну. □ — Учора.. [акупанты] наляпілі перад вечарам усюды загады, каб усім сабрацца ў адно месца. Мележ.

2. чаго. Лепячы, нарабіць, прыгатаваць нейкую колькасць чаго‑н. Мяккі снег качаўся ў камы, і хлопчыкі наляпілі баб. Гарэцкі.

налята́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад налятаць ​2.

налята́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Уволю, многа палятаць.

2. Уволю, многа набегацца. Наляталіся за дзень дзеці.