наляпі́ць, ‑ляплю, ‑лепіш, ‑лепіць; зак.

1. што і чаго. Прыляпіць што‑н. да паверхні чаго‑н. Наляпіць афішу на сцяну. □ — Учора.. [акупанты] наляпілі перад вечарам усюды загады, каб усім сабрацца ў адно месца. Мележ.

2. чаго. Лепячы, нарабіць, прыгатаваць нейкую колькасць чаго‑н. Мяккі снег качаўся ў камы, і хлопчыкі наляпілі баб. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)