наблі́зіць, ‑бліжу, ‑блізіш, ‑блізіць; зак.
1. каго-што. Прысунуць блізка да каго‑, чаго‑н. [Палагея] наблізіла твар да самай шыбы. Шамякін. // Зрабіць больш блізкім у прасторавых адносінах, змясціць блізка або бліжэй да чаго‑н. Наблізіць вытворчасць да крыніц сыравіны. □ [Грушэўскі:] — Горад трэба наблізіць больш да прыроды. Мурашка.
2. перан., што. Зрабіць такім, які адпавядае інтарэсам, патрабаванням каго‑, чаго‑н. Уся работа з’езда [пісьменнікаў Беларусі] была прасякнута імкненнем наблізіць літаратуру да надзённых задач сучаснасці. Гіст. бел. сав. літ.
3. што. Зрабіць больш блізкім па часу, паскорыць надыход чаго‑н. Сваімі баявымі справамі партызаны і падпольшчыкі намнога наблізілі час вызвалення Беларусі. «Маладосць».
4. каго. Дапусціць да больш блізкіх адносін з кім‑, чым‑н. Здарэнне з Максімам не аддаліла ад яго Веру, а наадварот, наблізіла. Машара.
5. каго-што. Зрабіць падобным на каго‑, што‑н., блізкім да каго‑, чаго‑н. Наблізіць пераклад да арыгінала. □ Каб наблізіць сваю ролю да ролі прамоўцы на сходзе, Пракоп кашлянуў, устаў. Колас.
наблука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Многа паблукаць. Наблукацца ў лесе.
наблы́таны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад наблытаць.
наблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. што і чаго. Заблытаць, пераблытаць нейкую колькасць чаго‑н. Наблытаць нітак.
2. Дапусціць блытаніну, нарабіць памылак. Наблытаць у падліках.
набо́б, ‑а, м.
1. Тытул правіцеляў індыйскіх правінцый. // Асоба, якая мае такі тытул.
2. перан. Вельмі багаты чалавек, які жыве ў раскошы.
[Англ. nabob, фр. nabab, ад араб. мн. л. núvvāb — князькі ў мусульманскай Індыі.]
набо́жнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць набожнага. [Бацьку] апрыкрала дзедава набожнасць. Бядуля.
набо́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які верыць у бога і выконвае ўсе рэлігійныя абрады. Гаспадар быў набожны і суботні дзень сустракаў як належыць набожнаму яўрэю. Мікуліч. // Уласцівы такому чалавеку. Набожны настрой. Набожныя размовы.
2. перан. Поўны вялікай павагі. Тым часам Прахор запаліў большую лямпу і асцярожна, з набожнай пашанай адчыніў дзверы ў другую палавіну хаты. Зарэцкі.
набо́й, ‑ю, м.
1. Зарад пораху са шротам, карцеччу або куляй для паляўнічай стрэльбы; патрон з такім зарадам. Дзед Піліп узяў сваю двухстволку, праверыў набоі і павесіў над самым ложкам. Ваданосаў. [Бацька] выбраў сыну стрэльбу і сам набіў тры набоі на качак. Караткевіч. // Зарад шроту, карцечы і пад. Дзік ходу, а паляўнічыя яшчэ па набат ў бакі ўсадзілі яму. Пальчэўскі.
2. Уст. Баявы снарад, патрон і пад. — Трос акопы, ірваў целы Гарматы набой. Куляшоў. Сярод .. [нямецкіх] танкаў пачалі рвацца набоі з артылерыі, якая абазвалася з горада. Чорны.
набо́йка, ‑і, ДМ ‑бойцы; Р мн. ‑боек; ж.
1. Ніжні слой абцаса. Рызінавыя набойкі.
2. Металічная пласцінка, якая набіваецца на абцас і насок абутку. Выйшла [жанчына] у пярэдні пакой, прынесла чаравікі. Нямецкія, салдацкія. З жалезнымі набойкамі на насках і абцасах. Навуменка.
набо́к, прысл.
1. На адзін з бакоў. Галас, схіліўшы набок галаву, падышоў да мяне бачком. Колас. Машыну падкінула і нахіліла набок. Новікаў. Русыя валасы акуратна зачасаны набок. Алешка. Схапіўшыся за грудзі, дэсантнік пахіснуўся набок, ніцма ўпаў на зямлю. М. Ткачоў. // Набакір; накасяк. У пасаджанай набок новенькай шапцы з залацістай эмблемай чыгуначніка.. [Вася] бадзёра наігрываў вясёлы факстрот, склікаючы да сябе суседскую моладзь. Ракітны. // Убок (адкінуць, адставіць і пад.). Работай сагрэйся, калі халады, Не будзеш пахукваць на рукі тады. Набок — рукавіцы, ватоўку — набок. Бялевіч. Ад яго [Міколавых] удараў каскі Адлятаюцца набок. Броўка.
2. у знач. выкл. З дарогі; прэч. Пад’ехаў пан. — Набок! — крычыць мужыку. Якімовіч.