Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зашчы́так, ‑тка, м.

Абл. Франтон. Свідзерскі па лесвіцы, прыстаўленай да зашчытка, палез на гарышча. Хомчанка.

зашчэ́млены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зашчаміць.

зашчэ́млівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зашчаміцца.

2. Зал. да зашчэмліваць.

зашчэ́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зашчаміць.

зашчэ́пка,

гл. зашчапка.

зашчэ́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад зашчапіць.

зашчэ́пліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. зашчэпліваць — зашчапіць.

зашчэ́плівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да зашчапіцца.

2. Зал. да зашчэпліваць.

зашчэ́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зашчапіць.

зашыбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак.

Пачаць шыбаваць.