Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

затума́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да затуманіць.

затупаце́ць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; зак.

Пачаць тупацець.

зату́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Стаміцца, многа ходзячы, робячы што‑н. За дзень затупаўся, што і ног не чуваць.

зату́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць тупаць.

затупе́ць, ‑ее; зак.

Разм. Тое, што і затупіцца. Пад крывою сахой Затупелі нарогі, Камянямі ляглі Па шнурах дзірваны. Броўка.

затупі́цца, ‑туліцца; зак.

Стаць тупым; ступіцца. Нож затупіўся. Тапор затупіўся.

затупі́ць, ‑туплю, ‑тупіш, ‑тупіць; зак., што.

Зрабіць тупым. Затупіць брытву. Затупіць нажніцы.

зату́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад затупіць.

зату́плівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да затупіцца.

2. Зал. да затупліваць.

зату́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да затупіць.