Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., каго-што.

Разм.

1. са злучн. «што», «як». Убачыць, угледзець. Але як бацька ні стараўся, А ўсё ж ён лёганька хістаўся. Антось даўно замеціў гэта. Колас.

2. Памеціць, прымеціць. Замеціць дарогу ў лесе. Замеціць старонку ў кнізе.

за́мець, ‑і, ж.

1. Завіруха, мяцеліца. На дварэ круціла замець, зямля курылася халодным белым дымам. Шашкоў.

2. Снег, які гоніцца ветрам па зямлі. Снегавая замець курэла за .. [Валодзем] следам. Хадкевіч. Па брусчатцы слалася замець. Карпаў.

заме́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад замеціць.

заме́шванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замешваць ​1 — замясіць ​1.

заме́шванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замешваць ​2 — замяшаць ​1.

заме́швацца 1, ‑аецца; незак.

1. Незак. да замясіцца.

2. Зал. да замешваць ​1.

заме́швацца 2, ‑аецца; незак.

1. Незак. да замяшацца ​1.

2. Зал. да замешваць ​2.

заме́швацца 3, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да замяшацца ​2.

2. Зал. да замешваць ​3.

заме́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замясіць ​1.

заме́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замяшаць ​1.

заме́шваць 3, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да замяшаць ​2.

заме́шка 1, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замешваць ​2 — замяшаць ​1.

заме́шка 2, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Абл. Замінка, затрымка. Ідзе з лапатай дзядзька з хаты І адграбае снег заўзята. У гумно і ў хлеў праводзіць сцежкі, — Не хоча мець удзень замешкі, Бо ўдзень на рэчку і на тоні Схадзіць рыхтуецца Антоні. Колас.

замёрзлы і заме́рзлы, ‑ая, ‑ае.

1. Цвёрды, зацвярдзелы ад холаду. Замёрзлая зямля. Замёрзлая гразь. // Пакрыты лёдам, ледзяной коркай. Замёрзлыя вокны. // Сапсаваны марозам, выведзены са строю. Замёрзлая вадакачка.

2. Які загінуў, памёр ад холаду. Дзе ды[хае] крыніца ў кустах ля сяла, душы дзве замёрзлых жанчына знайшла. Вялюгін. // Моцна азяблы, прамёрзлы. Замёрзлыя пальцы не слухаліся. Мележ.

замёрзнуць,

гл. замерзнуць.

замёт, ‑а, М ‑мёце, м.

Абл. Агароджа з тонкага бярвення, закладзенага ў шулы. Панурыя гнядыя коні выйшлі за вароты і стаялі доўга ля замёта. Гарэцкі.