закарце́ць, ‑ціць; безас. зак.
Разм. Моцна захацецца, зажадацца. Да свербу ў руках.. [Юрку] закарцела падысці да акна і паглядзець, што робіцца ў хаце. Курто. Нагледзішся — і як тут закарціць Рэч іншую патрэбную купіць. Танк.
закарчане́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі азяблы, здранцвела ад холаду. [Арцыховіч] апынуўся.. каля цёплай батарэі і, абняўшы яе закарчанелымі рукамі, сцішыўся. Алешка.
закарчане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Вельмі азябнуць, здранцвець ад холаду. Рукі закарчанелі, і пахукаць на іх няма калі. Юрэвіч.
закарэ́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які засох, зацвярдзеў, ператварыўся ў корку. Закарэлая гразь. □ Там, дзе ногі былі прабіты і абадраны аб .. карчы, .. тырчэлі гузы закарэлай крыві. Чорны.
2. Пакрыты засохлай граззю, кроўю і пад.; карэлы, брудны. Закарэлыя анучы. Закарэлы бінт. □ [Даніла] падаў Язэпу закарэлую чорную руку. Асіпенка.
закарэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засохнуць, зацвярдзець, ператварыцца ў корку. Кроў закарэла. □ Снег, снег. Нагой ступіў, не правальваецца, закарэў пасля адлігі. Калачынскі. Наскочыў мароз — закарэла гразь, умерзла і аж патрэскалася голая зямля. Капыловіч.
2. Пакрыцца засохлай граззю, кроўю і пад.; забрудзіцца. Рана закарэла. Рукі закарэлі ад гразі.
закасава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад закасаваць.
закасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.
1. Закрэсліць, выкрасліць. Закасаваць радок у вершы.
2. перан. Адціснуць на задні план, зацьміць. Кавалеры вылузваліся са скуры, каб звярнуць на сябе агульную ўвагу і закасаваць усіх іншых. Колас.
закаса́ўшы,
Дзеепрысл. зак. ад закасаць.
•••
Закасаўшы рукавы — старанна, энергічна (прыняцца за што‑н., пачаць рабіць што‑н.). На добры лад трэба было ажаніцца, ды закасаўшы рукавы брацца за зямлю, але Гарасім і не думаў пра гэта. Чарнышэвіч.
закаса́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Загнуўшыся, падняцца, задрацца ўгору (пра частку, край адзення). Калоша закасалася. // Разм. Закасаць сабе рукавы, полы і пад. Закасайся, каб не памачыць штаны.
закаса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Загнуўшы, падняць вышэй (частку, край адзення). Закасаць рукавы. // Агаліць (рукі, ногі), загнуўшы адзенне ўверх.