Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

забру́дненасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан забрудненага.

забрудне́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. забрудняць — забрудніць і стан паводле знач. дзеясл. забрудняцца — забрудніцца.

забру́днены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад забрудніць.

забрудне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Зрабіцца брудным; забрудзіцца. Забруднелі вокны. Падлога забруднела.

забру́дніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Тое, што і забрудзіцца.

забру́дніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Тое, што і забрудзіць. Забрудніць касцюм.

забрудня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да забрудніцца.

2. Зал. да забрудняць.

забрудня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да забрудніць.

забруі́цца, ‑бруіцца; зак.

Пачаць бруіцца.

забруі́ць, ‑бруіць; зак.

Пачаць бруіць.