закі́дваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да закі́даць.
закі́дваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да закінуць.
закідны́, ‑ая, ‑ое.
Якім карыстаюцца шляхам закідвання. Закідная вуда.
закілза́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад закілзаць.
закілза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Укласці каню цуглі ў рот. Закілзаць каня.
закі́лзванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. закілзваць — закілзаць.
закі́лзвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да закілзваць.
закі́лзваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да закілзаць.
закі́нутасць, ‑і, ж.
Стан закінутага. Журботныя думкі навявалі гэтыя могілкі сваёю закінутасцю і адзіноцтвам. Колас.
закі́нуты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад закінуць.
2. у знач. прым. Забыты, недагледжаны. Каля .. дарогі стаіць вялізны пусты дом, .. закінутая дача з цагляным падвалам. Колас.
закі́нуцца, ‑нецца; зак.
1. Заляцець, упасці за што‑н. Мяч закінуўся за плот.
2. Разм. Згубіцца, заваліўшыся куды‑н., за што‑н. Ключ недзе закінуўся.
3. Адкінуцца (назад, убок). Галава закінулася назад.