закасне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Зрабіцца косным; страціць здольнасць развівацца, удасканальвацца. Закаснець у невуцтве.
закасо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. закасоўваць — закасаваць.
закасо́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да закасоўваць.
закасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да закасаваць.
закасцяне́ласць, ‑і, ж.
Уласцівасць закасцянелага.
закасцяне́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Акамянелы, цвёрды, як костка. — А было так: зямля — цэмент. Нарогамі не ўгрызціся ў цвёрдую, закасцянелую цаліну. Бялевіч.
2. перан. Тое, што і закаснелы. — Ні адна вёска не была такая цёмная, закасцянелая ў забабонах і прымхах, як Стычыны. Чарнышэвіч.
закасцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Зрабіцца цвёрдым, як костка; акамянець. Зямля закасцянела ад марозу.
2. перан. Тое, што і закаснець. — Нормы, яны, брат, харошая справа, калі не закасцянелі .. і не прыйшлі ў супярэчнасць з жыццём. Быкаў.
закатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
Давесці да смерці, замучыць катаваннем. Траіх дзяўчат схапілі і закатавалі ў гестапа. Мележ. Даша яшчэ маленькая ведала, што Пецевага бацьку па-зверску закатавалі нейкія бандыты-балахоўцы. Ракітны.
закато́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да закатаваць.
зака́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць каўкаць.