Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

закару́зласць, ‑і, ж.

Уласцівасць закарузлага.

закару́злы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і заскарузлы.

закару́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. закаруз, ‑ла; зак.

Разм. Тое, што і заскарузнуць.

закарце́ць, ‑ціць; безас. зак.

Разм. Моцна захацецца, зажадацца. Да свербу ў руках.. [Юрку] закарцела падысці да акна і паглядзець, што робіцца ў хаце. Курто. Нагледзішся — і як тут закарціць Рэч іншую патрэбную купіць. Танк.

закарчане́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Вельмі азяблы, здранцвела ад холаду. [Арцыховіч] апынуўся.. каля цёплай батарэі і, абняўшы яе закарчанелымі рукамі, сцішыўся. Алешка.

закарчане́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Вельмі азябнуць, здранцвець ад холаду. Рукі закарчанелі, і пахукаць на іх няма калі. Юрэвіч.

закарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які засох, зацвярдзеў, ператварыўся ў корку. Закарэлая гразь. □ Там, дзе ногі былі прабіты і абадраны аб .. карчы, .. тырчэлі гузы закарэлай крыві. Чорны.

2. Пакрыты засохлай граззю, кроўю і пад.; карэлы, брудны. Закарэлыя анучы. Закарэлы бінт. □ [Даніла] падаў Язэпу закарэлую чорную руку. Асіпенка.

закарэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засохнуць, зацвярдзець, ператварыцца ў корку. Кроў закарэла. □ Снег, снег. Нагой ступіў, не правальваецца, закарэў пасля адлігі. Калачынскі. Наскочыў мароз — закарэла гразь, умерзла і аж патрэскалася голая зямля. Капыловіч.

2. Пакрыцца засохлай граззю, кроўю і пад.; забрудзіцца. Рана закарэла. Рукі закарэлі ад гразі.

закасава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад закасаваць.

закасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.

1. Закрэсліць, выкрасліць. Закасаваць радок у вершы.

2. перан. Адціснуць на задні план, зацьміць. Кавалеры вылузваліся са скуры, каб звярнуць на сябе агульную ўвагу і закасаваць усіх іншых. Колас.