Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зака́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць каркаць. // Каркнуць некалькі разоў запар; пракаркаць. «Кр-кр-кр! кр-р-р!» — недзе зусім блізка хрыпатым голасам закаркала варона. Зуб.

закарко́вачны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для закаркоўвання. Закарковачны матэрыял. Закарковачная машына.

закарко́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. закаркоўваць — закаркаваць.

закарко́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да закаркавацца.

2. Зал. да закаркоўваць.

закарко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закаркаваць.

закарко́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. закаркоўваць — закаркаваць.

2. Матэрыял, якім закаркоўваюць.

закармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго.

Празмерным кармленнем адбіць ахвоту да яды; залішне насыціць. Закарміць дзіця.

закаро́ткі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Караткаваты, карацейшы, чым трэба.

закарта́віць, ‑таўлю, ‑тавіш, ‑тавіць; зак.

Разм. Пачаць картавіць.

закартаграфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.

Нанесці што‑н. на карту, скласці карту чаго‑н. Закартаграфаваць дыялектныя асаблівасці гаворкі.