зацямні́цца, ‑ніцца; зак.
1. Стаць цёмным. Неба зацямнілася.
2. Страціць выразнасць; памуціцца. Свядомасць зацямнілася.
зацямні́ць, ‑цямню, ‑цемніш, ‑цемніць; зак., каго-што.
1. Зрабіць цёмным, засланіўшы святло; засланіць святло каму‑, чаму‑н. [Сасоннік] засланіў лінію, зраўняў лес, знішчыў мяжу, зацямніў квартал. Пташнікаў. Цень зацямніў святло. Маўр. // перан. Засмуціць, замаркоціць. Цяжкі ўспамін зацямніў тую светлую ўрачыстасць, якая .. апанавала [Васіля]. Шамякін. // Замаскіраваць святло. Зацямніць горад. Зацямніць вокны.
2. перан. Зацьміць, адсунуць каго‑, што‑н. на задні план. Аўтар высунуў на першы план няўдалае каханне юнакоў да Тані, якое зацямніла ўсё астатняе. «ЛіМ».
3. перан. Зрабіць незразумелым; заблытаць. Зацямніць ідэйны сэнс твора. // Пазбавіць здольнасці ясна разважаць, мысліць. Зацямніць розум.
зацямня́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да зацямніцца.
2. Зал. да зацямняць.
зацямня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да зацямніць.
зацяне́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. зацяняць — зацяніць.
зацяні́ць, ‑цяню, ‑ценіш, ‑ценіць; зак., каго-што.
Засланіць, загарадзіць ад святла, пакрыўшы ценем. Дрэва зацяніла кветкі. □ Сасна дасягнула такой вышыні, што суседнія дрэвы ўжо не маглі перарасці і зацяніць яе. Гавеман.
зацяня́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да зацяняць.
зацяня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да зацяніць.