запаро́жац, ‑жца, м.
Гіст. Казак з Запарожскай Сечы.
запаро́ць, ‑пару, ‑пораш, ‑пора; зак., каго.
Разм. Забіць, закалоць чым‑н. вострым.
запару́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад запарушыць.
запару́швацца, ‑аецца; незак.
Зал. да запарушваць.
запару́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да запарушыць.
запарушы́цца, ‑рушыцца; зак.
1. Стаць пашкоджаным чым‑н., трапіўшым упутр. Вочы запарушыліся мякінай.
2. Зацерушыцца. Запарушыўся двор ігліцсю.
запарушы́ць, ‑рушу, ‑рушыш, ‑рушыць; зак., што.
1. Пашкодзіць чым‑н., папаўшым у сярэдзіну. Запарушыць вока. Запарушыць вушы.
2. Прысыпаць, зацерушыць. Снег паспеў запарушыць .. галлё. Лынькоў.
•••
Вока не запарушыць каму — пра ціхага, няшкоднага, бяскрыўднага чалавека.
запаршы́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Пакрыцца паршой, зрабіцца паршавым. Парасяты запаршывелі ад недагляду.
запа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Набыць патрэбныя якасці ў выніку запарвання. Дзежка запарылася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць прыгодным для скарыстання ў выніку запарвання. Сечка вапарылася.
3. Разм. Доўга парачыся ў лазні, давесці сябе да знямогі. Запарыцца да паўсмерці.
4. Разм. Моцна стаміцца ад шпаркай або доўгай язды, хады, цяжкай працы. Язэп стараўся не адстаць, кульгаў і ўсё больш абапіраўся на кій. — Запарыўся я зусім, — нарэшце не вытрываў ён. Асіпенка. // перан. Адстаць, не справіцца з работай. З работай цяпер я, можна сказаць, проста запарыўся. За час адпачынку набралася безліч рахункаў. Ракітны.
запа́рыць 1, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1. Апрацаваць варам, парай драўляную пасудзіну. Запарыць дзежку.
2. Заліць варам сухі корм, каб размякчыць, распарыць. Запарыць мякіну. □ Усціння спярша запарыла сеч[ку] карове, занесла ў хлеў, пасля пачала таўчы бульбу. Чыгрынаў. // Прыгатаваць настой, заліўшы варам. Запарыць ліпавы цвет.
3. Разм. Доўга парачы ў лазні, давесці да знямогі.
4. Разм. Стаміць шпаркай або працяглай яздой, хадой, цяжкай працай. Запарыць каня. □ — Ды і нам пара адпачыць, — адгукнулася Аня, якая дагэтуль пакорліва ішла моўчкі. — Запарыла ты мяне, Шурачка: сарочка — хоць выкручвай. Шамякін.
запа́рыць 2, ‑рыць; безас. зак.
Пачаць парыць (у 7 знач.).