залічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак., каго-што.
1. Уключыць у склад каго‑, чаго‑н., у якую‑н. катэгорыю. Залічыць студэнтам. Залічыць на работу. □ — Можаш, Сцяпан Захаравіч, залічыць мяне ў брыгаду па зборцы машын, — сказаў Амяллян. Хадкевіч. // Адвесці да ліку пэўных асоб, прадметаў, з’яў. Залічыць у адстаючыя. Залічыць раман да лепшых твораў.
2. Прылічыць каму‑н., занесці на чый‑н. рахунак. Залічыць працадзень.
3. Палічыць засвоеным, выкананым, паставіўшы залік (у 1 знач.). Залічыць курсавую работу.
залічэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. залічаць — залічыць і залічацца — залічыцца.
залі́шне, прысл.
Разм. Звыш меры, занадта. Сяргей апраўдваецца залішне голасна, і Юрка прыкрывае яму рот далонню. Курто. Іван.. Цярэшка быў проста маўчун і не любіў залішне гаварыць там, дзе і без таго ўсё было ясна. Быкаў.
залі́шні, ‑яя, ‑яе.
Разм. Які перавышае патрэбу, неабходнасць; празмерны. Залішнія клопаты. □ Нават на цыпачкі стаў хлопец, каб не нарабіць залішняга грукату сваімі ботамі. Лынькоў. Зіна, як дзяўчынка, заставалася дома за гаспадыню. Гэта яе прывучыла да работы. Але гэта і надало яе паводзінам залішнюю самастойнасць. Шыцік.
залкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Крыху золкі. Ранішні залкаваты вецярок нешта варушыў паміж.. [слупамі]. Кулакоўскі.
зало́бак, ‑бка, м.
Абл. Франтон. Недзе пад залобкам у гнёздах сонна ціўкалі вераб’і. Асіпенка.
зало́г, ‑у, м.
1. Тое, што і заклад. Ён да таго цынічны, гэты Гайдач, што бярэ ў залог срэбныя і залатыя рэчы. Бядуля. Пасля сканчэння следства Танка выпусцілі да суда пад залог 200 злотых. У. Калеснік.
2. перан. Доказ, сведчанне, гарантыя чаго‑н. Залог дружбы. □ У шчырай адданасці Хв. Шынклера тэме чыгункі беларускія літаратары бачылі залог будучых поспехаў пісьменніка. Арабей.
зало́гавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да залогу (у 1 знач.). Залогавая квітанцыя.
залогадава́льнік, ‑а, м.
Той, хто аддае сваю рэч у залог (у 1 знач.) для гарантавання атрыманай пазыкі.
залогадава́льніца, ‑ы, ж.
Жан. да залогадавальнік.