загіба́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. загібаць — загнуць і стан паводле знач. дзеясл. загібацца — загнуцца. Загібанне дроту.
загіба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да загнуцца.
2. Зал. да загібаць.
загіба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да загнуць.
загібе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее.
Зак. да гібець.
загі́бшчык, ‑а, м.
Разм. Той, хто адхіляецца ад афіцыйнай лініі ў галіне якой‑н. дзейнасці. — А ты, Андрэй, памаўчаў бы! Ведаем, як ты праводзіў калектывізацыю... Загібшчык!.. Гурскі.
загігі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць гігікаць.
загі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць гікаць.
загіна́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. загінаць — загнуць і стан паводле знач. дзеясл. загінацца — загнуцца. Загінанне цвікоў.
загіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да загнуцца.
2. Зал. да загінаць.