Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

завёрстванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. завёрстваць — завярстаць.

завёрствацца, ‑аецца; незак.

Зал. да завёрстваць.

завёрстваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завярстаць.

завібры́раваць, ‑руе; зак.

Пачаць вібрыраваць.

завіва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. завіваць — завіць.

завіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да завіцца.

2. Зал. да завіваць.

завіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да завіць.

за́відкі, ‑аў; адз. няма.

Разм. Зайздрасць. З завідкамі паглядаць.

•••

Завідкі бяруць (бралі, узялі) — зайздросна каму‑н. Завідкі бралі, як яна складна гаварыла. Сабаленка.

за́відна, прысл.

Пакуль не сцямнела, да надыходу цемнаты. [Зося] ішла вельмі штука, стараючыся яшчэ завідна мінуць лес. Чорны. Пракапчук шырыць крок, каб хоць завідна дабрацца да станцыі. Сабаленка.

завідне́цца, ‑еецца; зак.

1. Стаць бачным; паказацца. Недалёка за паваротам завіднеўся пад бляшаным дахам.. дом. Мележ.

2. безас. Разм. Пра пачатак світання. Завіднелася ў акне.