падабрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Стаць, зрабіцца добрым, дабрэйшым. Хто кажа, што мы пастарэлі? Мы сталымі сталі, Мы проста душой падабрэлі. Панчанка. Суровыя падрыўнікі падабрэлі, усе неяк адразу настроіліся на лірычны лад. Ваданосаў. / у безас. ужыв. Палагаднела, падабрэла на душы. Сабаленка.
падабудо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Дабудаваць усё, многае. Падабудоўваць хлявы.
падабу́ць, ‑абую, ‑абуеш, ‑абуе; зак., што.
Разм. Абуць што‑н. пад што‑н. Падабуць шарсцяныя шкарпэткі.
падава́льшчык, ‑а, м.
Рабочы, заняты падачай чаго‑н. куды‑н. Стаяла гарачая пара жніва, і .. [бацька] працаваў у гумне падавальшчыкам снапоў у малатарню. Краўчанка.
падава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. падаваць — пада́ць (у 1–3, 5, 8 і 9 знач.).
падава́цца, ‑даюся, ‑даешся, ‑даецца; ‑даёмся, ‑даяцеся; незак.
1. Незак. да падацца 1.
2. Зал. да падаваць.
падава́ць, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце; незак.
1. Незак. да пада́ць.
2. Прыгатаваўшы пэўным чынам, прыносіць, ставіць на стол (пра страву). Падаваць рыбу пад соусам.
•••
Падаваць надзеі — выяўляць якія‑н. задаткі, праяўляць здольнасці да чаго‑н.
падаве́ц, ‑даўца, м.
Асоба, якая ўласнаручна падае, аддае які‑н. дакумент, пісьмо і пад. Падавец прашэння.
падавіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Давіць усё, многае. Падавіваць вяроўкі.