Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

заканвертава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад заканвертаваць.

заканвертава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Укласці ў канверт і заклеіць. Заканвертаваць паперы для адпраўкі.

заканверто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да заканвертаваць.

закансервава́цца, ‑рвуецца; зак.

1. Паддацца кансерваванню, зрабіцца кансерваваным. Агуркі добра закансерваваліся.

2. Прыпыніць на працяглы час сваю дзейнасць.

закансервава́ць, ‑рвую, ‑рвуеш, ‑рвуе; зак., што.

1. Падвергнуць кансерваванню, зрабіць кансерваваным. Закансерваваць вішні. Закансерваваць кроў.

2. Часова прыпыніць будаўніцтва, дзейнасць чаго‑н.; паставіць на кансервацыю. Закансерваваць будаўніцтва. Закансерваваць завод.

заканспектава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Зрабіць канспект чаго‑н. Заканспектаваць лекцыю.

заканспірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

Заканспіраваць сябе. — Але тут, у падполлі, каб лепш заканспіравацца, я сышоўся з адной дзяўчынай, Ірына завуць. Новікаў.

заканспірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Зрабіць тайным, капспіратыўным. Заканспіраваць сваю дзейнасць. Заканспіраваць падпольную арганізацыю.

закантрактава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Наняцца, узяць на сябе якія‑н. абавязкі, заключыўшы дагавор, кантракт. Закантрактавацца на лесараспрацоўкі.

закантрактава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Заключыць кантракт на атрыманне або выкарыстанне каго‑, чаго‑н. Закантрактаваць ураджай. Закантрактаваць памяшканне. □ Каб паскорыць рост пагалоўя кароў, было дамоўлена закантрактаваць усіх лепшых цялушак у калгаснікаў. Дуброўскі.