Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пагру́зчык, ‑а, м.

Спец. Перасоўная пад’ёмна-транспартная машына. Дэталі да пагрузчыкаў.

пагруката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

Разм. Грукатаць некаторы час. Звычайна зранку пагрукочуць жанчыны вёдрамі ля студняў, прастукоча коламі фурманка на вуліцы, прамчыцца на матацыкле які-небудзь вясковы хлопец-зух. Кухараў.

пагрукаце́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

Разм. Грукацець некаторы час.

пагру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Грукаць некаторы час. Быў [Якаў] упэўнены, што нямала прыйдзецца пагрукаць у дзверы, пакуль прачнецца Юзік. Чарнышэвіч. // Пастукаць. Я выйшаў на двор і пагрукаў у сцяну знойдзеным на двары паленам. М. Стральцоў.

пагру́кванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пагрукваць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

пагру́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Грукаць час ад часу. Здалёк пагруквае гром. □ Пагруквалі ў вагонах дзверы, раз-поразу адчыняючыся. Чорны.

пагры́зены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пагрызці (у 1 знач.).

пагры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. пагрыз, ‑ла; зак., каго-што, чаго і без дап.

1. Згрызці, разгрызці ўсё, многае. А вавёрка, быццам на тое ліха, на наступны дзень пагрызла падэшвы на прыгожых маміных туфлях. Даніленка.

2. Грызучы, паесці чаго‑н. Неяк уранні .. стары спыніўся на павароце і сказаў: — Хай коні пагрызуць травы, а ты паслухай, Алекс, што было... Брыль. Язэпка пагрыз сухарык на хаду маладымі зубамі, і млосць прайшла. Якімовіч.

3. Грызці некаторы час. Пагрыз і пакінуў.

4. перан. Разм. Памучыць папрокамі, прыдзіркамі. [Тадора] даўно ўжо шукае якой-небудзь прычэпкі, каб пагрызці нявестку. Крапіва.

пагры́зціся, ‑зуся, ‑зешся, ‑зецца; ‑земся, ‑зяцеся; пр. пагрызся, ‑лася; зак.

1. Грызціся, кусацца некаторы час. Калі [Андрэй] запрог.. [кабылу] ў плуг разам з Гнядым, то яны спачатку абнюхаліся, потым пагрызліся, але хутка памірыліся. Чарнышэвіч.

2. перан. Разм. Пасварыцца. — Ну, вось што! — моцным фальцэтам перабіў размову Панця. — Пагрызціся вы яшчэ ўспееце! А мне трэба на службу! Кулакоўскі.

пагрыма́снічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Грымаснічаць некаторы час.