Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

закало́ць 1, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., каго-што.

1. Забіць, пракалоўшы чым‑н. вострым. Аднойчы ў баі, чалавек вялікай фізічнай сілы, Хамутоўскі закалоў штыком трох варожых салдат. Курто. // Забіць на мяса (свінню). — Наташа, парсюка ты запалі, каб дзеці на нішчымніцы не сядзелі. Шамякін.

2. Замацаваць, пракалоўшы чым‑н. вострым; прыкалоць. Закалоць валасы шпількамі.

закало́ць 2, ‑коле; зак.

Пачаць калоць ​1 (у 1 знач.).

закало́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад закалаціць ​1.

закало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закалаціць ​1.

закалу́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закалупнуць.

закалупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., што.

Тое, што і закалупнуць.

закалу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да закалупіць.

закалупну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што і чаго.

Калупнуўшы чым‑н., падчапіць, аддзяліць. Закалупнуць нажом масла.

закалыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць калывацца.

закалыха́цца 1, ‑лышуся, ‑лышашся, ‑лышацца; зак.

Разм.

1. Непрыемна адчуць сябе ад працяглага калыхання, гайдання. Закалыхаўся ў аўтобусе.

2. Заснуць ад калыхання.

закалыха́цца 2, ‑лышуся, ‑лышашся, ‑лышацца; зак.

Пачаць калыхацца.

закалыха́ць 1, ‑лышу, ‑лышаш, ‑лыша; зак., каго.

1. Калышучы, прымусіць заснуць. Каця закалыхала сваю дачку, сядзела і глядзела на вуліцу, на маладзенькі залаты клён. Гаўрылкін. // перан. Супакоіць ласкавымі словамі, лагодным тонам. Тон [рэдактара], яго чалавечая лагоднасць неяк закалыхалі, супакоілі мяне, і я мо нават на момант паверыў яму. Сабаленка.

2. звычайна безас. Калыханнем выклікаць недамаганне, моташнасць. — Зусім закалыхала, — рашае шафёр, памагаючы ўрачу падняцца па прыступках ганка і ўвайсці ў дом. Гарбук.

закалыха́ць 2, ‑лышу, ‑лышаш, ‑лыша; зак.

Пачаць калыхаць.