пашчыпа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Шчыпацца некаторы час.
пашчыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Сашчыпаць усё, многае. Пашчыпаць траву.
2. Шчыпаць некаторы час. Пугач яшчэ трохі патузаўся, пасыкаў, пашчыпаў Ігната за рукаў, а потым, нібы прымірыўшыся са сваім лёсам, падкурчыў касматыя лапы, вытрашчыў жоўтыя вочы і заціх. Ляўданскі. — Пане Лабановіч, — сказаў Язэп Глынскі, — прашу вас зайсці ў мой садок ды пашчыпаць вішань. Колас.
3. перан. Разм. Нанесці некаторыя страты. — Даўно мы не турбавалі фрыцаў на чыгунцы. Яны сталі занадта нахабнымі, пускаюць паязды амаль што па раскладу. Трэба пашчыпаць іх на лініі Мінск — Маладзечна. Новікаў.
пашчы́пванне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. пашчыпваць.
пашчы́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Час ад часу, злёгку шчыпаць. Мароз к ночы мацнеў, пашчыпваў твар, вушы. Сіняўскі.
пашчэ́нкі, ‑аў; адз. пашчанка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Абл. Сківіцы. Ткачук, відаць, не хацеў есці і, сцяўшы маршчыністыя пашчэнкі, толькі скрыгаў зубамі. Быкаў. На маё шчасце я перабіў дзіку ніжнія пашчэнкі. Пальчэўскі.
пашчэ́рблены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пашчарбіць.
пашыбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак.
Разм. Хутка пайсці. Не пазіраючы Аўгіні ў вочы, [Мартын] аддаў ёй траву, а сам пашыбаваў у свой двор. Колас. Узрадаваны, Якуб ускінуў сець на правае плячо, схапіў рыдлёўку і шпарка пашыбаваў да свайго дворышча. Лупсякоў.
пашы́вачны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да пашыўкі. Пашывачны цэх. Пашывачная арцель.
пашыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
Шыпець некаторы час. Гусак трохі пашыпеў і змоўк.